Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55591 документов. Показано: 44 за последние 30 дней.

Вітаміны для расліны   / Нікіфарава, Святлана /

Калі школьнікам шлях у экалогію дапамагае пракладваць біёлаг, гэта лагічна і прывычна. Навучэнцы ж сталічнай школы №96 у вялікую навуку крочаць з настаўнікам фізкультуры. Юныя даследчыкі гэтай школы не раз станавіліся пераможцамі буйных спаборніцтваў, напрыклад, канферэнцыі "Моладзь у навуцы", якую праводзіць НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.05.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Кампліменты за эксперыменты   / Нікіфарава, Святлана /

Жыць у вёсцы і не цікавіцца навакольнай прыродвай немагчыма. У Чапуках Мёрскага раёна школьнікі не толькі вывучаюць прыроду, але і робяць усё магчымае, каб яе зберагчы. Чапукоўская сярэдняя школа таксама заключыла дагавор аб творчым навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.10.2022
Рубрика: Наука и обществоЭкологическая деятельность
Дзеткі і кветкі   / Нікіфарава, Святлана /

Два месяцы юннаты краіны жылі ідэяй стварыць кветкавыя аазісы каля дзіцячых дамоў. Днямі акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні іх тэрыторый "Кветкі дабра" завяршылася. Паспрыялі творчаму летняму настрою юных ландшафтных дызайнераў і адукацыйныя экскурсіі па тэрыторыі экацэнтра і па Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.06.2022
Рубрика: Экологическая деятельность
Жыццё ў стылі эка   / Нікіфарава, Святлана /

Пад такой назвай у Мінску прайшоў Рэспубліканскі маладзёжны фестываль. Ён аб'яднаў самых актыўных маладых людзей, якія цікавяцца экалогіяй і натхняюцца прыродай. Пра актуальныя праблемы засялення Беларусі чужароднымі відамі раслін і жывёл удзельнікам фестывалю паведаміла навуковы супрацоўнік лабараторыі іхтыялогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Вікторыя Галавенчык.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельностьНаука и общество
З навуковым акцэнтам   / Нікіфарава, Святлана /

Як атрымаць беларускую прапіску горнай лавандзе, афрыканскаму ківана і азіяцкім шыітаке? Як паставіць дыягназ хворым дрэвам і як іх лячыць? Як вырасціць экалагічна чысты ўраджай? Гэтыя і мноства іншых задач паставілі перад сабой і бліскуча вырашылі юныя эколагі. Напрыклад, Марына Мацюшэнка, 11-класніца гомельскай гімназіі № 56 імя А.А.Вішнеўскага, заручыўшыся падтрымкай і дапамогай супрацоўнікаў Інстытута лесу НАН Беларусі, знайшла спосаб утылізаваць адходы лесагаспадаркі — з карысцю для гаспадара і гурмана. На дубовым і альховым пілавінні яна вырошчвае грыбы шыітаке.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.03.2022
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельность
Выратуем Бэтмена   / Нікіфарава, Святлана /

Што за Бэтмен лётае над Беларуссю? І дзе ён хаваецца ад маразоў? Чым небяспечныя цёплыя зімы для рукакрылых? На гэтыя і іншыя пытанні можна было пацучь адказ на анлайн-лекцыі "Дзе зімуе Бэтмен?" старшага навуковага супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксея Шпака.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЭкологическая деятельность
Каласістая справа   / Нікіфарава, Святлана /

Целяханы ў большасці з нас атаясамліваюцца з лыжамі. У мяне ж цяпер — выключна са збожжам. Леанід Аляксеевіч Жыцянёў, кіраўнік навуковага таварыста "Колас" мясцовага Цэнтра дзіцячай творчасці, амаль 30 гадоў вучыць мясцовых дзяцей атрымліваць асалоду ад водару каласістага поля. За гады работы навуковага таварыства тут прайшлі навучанне больш за 200 навучэнцаў. Многія выпускнікі працуюць аграномамі і кіраўнікамі гаспадарак, працягваюць навуковую дзейнасць у НАН Беларусі, Цэнтральным батанічным садзе і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.12.2021
Рубрика: НАН Беларуси
На слімаковай ферме   / Нікіфарава, Святлана /

Кожнае лета ў Баравікоўскай сярэдняй школе Светлагорскага раёна мнагалюдна, бо пакінуць без увагі свае зялёныя і кветкавыя аазісы дзеці не могуць. А гэтым летам ва ўстанове ўвогуле аншлаг — школьнікі разам са сваімі педагогамі адкрылі тут слімаковую ферму. Школа ўдзельнічае ў многіх конкурсах і кірмашах, наладзіла супрацоўніцтва з сектарам вермітэхналогій навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах і з Цэнтральным батанічным садам, якія шмат у чым дапамагаюць.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.06.2021
Рубрика: Экологическая деятельность
Тыдзень для клопату пра прыроду   / Нікіфарава, Святлана /

З 20 па 28 мая навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі праводзяць Тыдзень роднай прыроды.

Источник: Звязда,   25.05.2021
Рубрика: Мероприятия НАНЭкологическая деятельность
Прырода пад нашай аховай   / Нікіфарава, Святлана /

Як пазбавіць вадаёмы Беларусі ад мікрапластыку? Ці можна назбіраць у забруджаных радыенуклідамі лясах экалагічна чыстых ягад? Чаму дубы-асілкі губляюць сілы і як экалогія можа дапамагчы хворым на каранавірус? На гэтыя і сотні іншых важных пытанняў далі адказы ўдзельнікі ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых біѐлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Работы юных вучоных-эколагаў ацэньвалі іх дарослыя калегі з вядучых універсітэтаў і навуковых устаноў краіны: БДУ, БДТУ, БДЭУ, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, шматлікіх інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.03.2021
Рубрика: Экологическая деятельность
Электракрасоўкі, штучныя гены і БМВ   / Нікіфарава, Святлана /

У Мінску завяршыўся гранд-фінал юбілейнага Рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" па выніках 2020 года і былі падведзены вынікі ўсіх 10 сезонаў. Сярод пераможцаў маладыя навукоўцы НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   27.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Санаторый для кажаноў   / Нікіфарава, Святлана /

У жывым кутку Рэспубліканскага цэнтра экалогіі краязнаўства па суботах асабліва людна. Тут разгарнуўся цэнтр рэабілітацыі кажаноў "Кажанаполіс". Стварылі яго супрацоўнікі Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Навукова-парктычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.01.2021
Рубрика: Экологическая деятельность
90 гадоў па экасцежцы   / Нікіфарава, Святлана /

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства ў гэтыя дні святкуе 90-годдзе. Адкрыў чараду святочных мерапрыемстваў рэспубліканскі форум маладых даследчыкаў. У межах форуму прайшла панэльная дыскусія "Шлях у даследаванні" з прадстаўнікамі Савета маладых навукоўцаў, інстытутаў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.10.2020
Рубрика: Мероприятия НАНЭкологическая деятельность
Максімум карысці ад мінісаду   / Нікіфарава, Святлана /

Сад… Без яго не бывае ніводнага падворка. Сёння людзі актыўна набываюць участкі, многія вяртаюцца на радзіму, на дачы і ў першую чаргу прыводзяць у парадак свае старыя сады ці закладваюць новыя. Як абнавіць дзядулеў сад і з чаго пачаць закладку новага? Як падабраць культуры і гатункі і тым самым пазбегнуць памылак? Якія яны — тэндэнцыі сучаснага саду? Адказвае на гэтыя пытанні прафесіянал — Андрэй Сінкевіч, галоўны аграном гадавальніка "Дэкорсад". Асновы садовага дызайну ён спасцігаў не толькі ў Беларусі, але і ў Англіі, Японіі, Нідэрландах, Германіі, шмат працаваў у прамысловых садах у Польшчы і ў Інстытуце пладаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.08.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Сад для асалоды   / Нікіфарава, Святлана /

Андрэй Сінкевіч, галоўны аграном гадавальніка "Дэкор-сад", 10 гадоў працаваў у Інстытуце пладаводства НАН Беларусі. Пасля работы вечарамі ён даглядае свой уласны сад пад Мінскам. Захапленне садам стала яго працай жыцця - любімай і перспектыўнай.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.08.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Надрукаваная мэбля, жэстабот, палачка-выручалачка   / Нікіфарава, Святлана /

Пару стагоддзяў назад вынаходнікам даводзілася няпроста, для сучаснай жа моладзі ў нашай краіне ператварыць сваю задуму ў рэальны праект куды прасцей. Пра гэта ужо 9 гадоў клапоцяцца ініцыятары конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Сярод пераможцаў - навуковы супрацоўнік Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Ганна Барэйка, супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага НАН Беларусі Віталь Мерынаў і Настасся Тулейка, навуковы супрацоўнік Інстытута энергетыкі НАН Беларусі Сяргей Александровіч, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі прыкладной біяхіміі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Ксенія Барадзіна, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі і клетачнай біяфізікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Аксана Цімохіна.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииЭкологическая деятельность
Глядзець на тое, што і ўсе, але па-свойму   / Нікіфарава, Святлана /

Традыцыйна ў апошнія зімовыя дні Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства падводзіць вынікі работы юных эколагаў краіны за мінулы год. Сёлетні Рэспубліканскі конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стаў ужо 31-м па ліку. Чым жыве сёння юннатаўская навука, распавядаюцб члены журы конкурсу, у тым ліку старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь Мікалаевіч Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Леанід Сцяпанавіч Чумакоў, загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алег Георгіевіч Давыдзенка.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоЭкологическая деятельность
Сябар драпежнікам   / Нікіфарава, Святлана /

Тры прадстаўнікі Беларусі атрымалі ў суботу ад глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International ганаровае званне абаронцаў дзікай прыроды. Сярод іх — арнітолаг і прыродаахоўнік з Маларыты Дзяніс Кіцель. Дзяніс, Дзмітрый Шамовіч, яго жонка-біёлаг і валанцёры стварылі ў 2014 годзе станцыю кальцавання птушак, і з таго часу акальцавалі больш за 50 тысяч птушак больш чым 100 відаў. Так, створаная на энтузіязме ідэя Дзяніса перарасла ў важную справу, якую цяпер курыруе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.02.2020
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельность
Падзяка моладзі за інавацыі   / Нікіфарава, Святлана /

У Мінску былі падведзены вынікі X Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Удзел у ім узялі інаватары і вынаходнікі з устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў, цэнтраў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш. 3-е прызавое месца атрымаў навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Павел Бегуноў.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.12.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
Зялѐныя слядочкі   / Нікіфарава, Святлана /

Рэспубліканскі Форум прадстаўнікоў сеткі зялѐных школ 13 снежня сабраў больш за 150 удзельнікаў з усѐй Беларусі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Удзел у форме ўзялі і навучэнцы спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Гомельскі раѐн), якія праводзяць акцыі і сумесныя мерапрыемствы з органамі мясцовай улады, а таксама з гарадскімі ўстановамі адукацыі і Інстытутам лесу НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.12.2019
Рубрика: НАН Беларуси
Ахоўнік Альманскіх балот   / Нікіфарава, Святлана /

Педагогі з глыбінкі — асаблівыя людзі. Яны жывуць жыццём сваёй вёскі, свайго краю, сваіх навучэнцаў. І адзін з такіх педагогаў — Васіль Сівак, настаўнік біялогіі і хіміі Дзяржынскай сярэдняй школы Лельчыцкага раёна. Кожны дзень с самага маленства і да сённяшняга дня ён прысвячае ахове прыроды роднага краю і вучыць гэтаму сваіх навучэнцаў. Дзіцячыя даследаванні ўжо больш як 10 гадоў запар аказваюцца ў ліку лепшых на абласных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях.Не абышлі вучні ўвагай і мясцовую ўнікальнасць — ягады-альбіносы з велізарным утрыманнем калію. Гэтым феноменам зацікавіўся Інстытут лесу НАН Беларусі і ўжо рассадзіў белыя буякі на сваіх плантацыях.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.11.2019
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельность
На што расходуецца кінетычная энергія аўтамабіля ў руху пры тармажэнні? Спаборніцтвы працягваюцца Знайсці сабе справу на радзіме   / Нікіфарава, Святлана /

"У гэтай цяпліцы — гадавальнік драўнінных раслін. Сёлета 15 гадоў, як мы сталі супрацоўнічаць з Цэнтральным батанічным садам Мінска. Некалі менавіта там мы навучыліся чаранкаваць ядловец і тую, праўда, не ўсе віды хвойнікаў у нас прыжываюцца лёгка. Калі да нас прыязджаў акадэмік У.М.Рашэтнікаў, адзначыў, што, улічваючы халодны клімат Віцебшчыны, нават адзін прыжыты куст — сапраўдная перамога. Але нам удаецца вырошчваць столькі раслін, што хапае на азеляненне і школы, і парка Лужкі, і гарадскога пасёлка ў цэлым, і на продаж насельніцтву”, - гавораць ўдзельнікі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “EU4Youth: школьны сад” для развіцця сельскагаспадарчага прадпрыемства”.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.07.2019
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Экажыццё "зялёнай" гімназіі   / Нікіфарава, Святлана /

У 2018 годзе ў Беларусі на базе "зялѐных" школ былі створаны клубы экалагічнага маніторынгу. Першай у Гродзенскай вобласці выйграла конкурс на стварэнне такога клуба гімназія Смаргоні. Сярод ініцыятыў гімназіі — комплекснае даследаванне заказніка "Блакітныя азѐры". Праз пару гадоў да іх падключыліся вучоныя з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, потым і з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.06.2019
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельностьНаука и общество
Маленькім школам - вялікая ўвага   / Нікіфарава, Святлана /

У Сямёнавіцкай базавай школе Уздзенскага раёна быў адкрыты камп'ютарны клас. Гэта стала вынікам звароту маладой настаўніцы інфарматыкі Галіны Стараверавай да міністра адукацыі Ігара Карпенкі падчас прыёму грамадзян. Хоць у новым класе ўсяго толькі 7 камп'ютараў, іх хопіць усім. У школе ўсяго 74 вучні, але жыццё тут віруе, падтрымліваюцца сувязі з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, бібліятэкай Гётэ.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.05.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Авацыі для інавацый   / Нікіфарава, Святлана /

Вось ужо восем гадоў запар вясна пачынаецца з раскрыцця галоўнай інтрыгі для маладых вынаходнікаў нашай краіны — з фіналу Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Сярод пераможцаў - старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Ганна Палешка, малодшы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Ганна Шчаюк, навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Павел Бегуноў, старшы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Людміла Сакалоўская, малодшы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі Аляксей Бакуновіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.03.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Ёсць праблема? Ёсць і рашэнне!   / Нікіфарава, Святлана /

Прырода — тая таямніца, якую да драбніц спазнаць чалавеку не ўдасца ніколі, але ўсё ж ва ўсе вякі спробы гэта зрабіць не прыпыняюцца. Свой уклад у вывучэнне прыроды роўна 30 гадоў запар робяць і школьнікі Беларусі. Шэраг новых загадак паставілі перад сабой удзельнікі XXX Рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ і праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі . Пра працы пераможцаў распавядаюць члены журы, у тым ліку член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Леанід Чумакоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Савецкая гісторыя вачыма моладзі   / Нікіфарава, Святлана /

1 студзеня споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння БССР. Гэта стала нагодай для адкрытага дыялогу моладзі з вядомымі гісторыкамі і экспертамі, які днямі прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Удзел у ім прыняў і член-карэспандэнтНАН Беларусі Ігар Марзалюк.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
З марай пра чыстае паветра   / Нікіфарава, Святлана /

Без вады і ежы чалавек можа пражыць некалькі дзён, без паветра ж не пражыве і хвіліны. Тое, што 9 з 10 чалавек на планеце дыхаюць забруджаным паветрам, стала трывожным сігналам для Праграмы развіцця ААН у Беларусі і Мінпрыроды, якія запусцілі сумесны праект "Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні". У рамках праекта будзе актывізавана сеткавае ўзаемадзеянне педагогаў краіны з навукоўцамі, у тым ліку з супрацоўнікамі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.07.2018
Рубрика: Международное сотрудничествоНаука и обществоНАН Беларуси
Наперад з новымі сіламі   / Нікіфарава, Святлана /

Падвесці вынікі апошніх трох гадоў і абмеркаваць планы на наступныя пяць стала нагодай для 43-го з'езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які прайшоў у Мінску. Яго ўдзельнікамі сталі каля 1300 актывістаў з усёй Беларусі. Выступіла на з'ездзе і навуковы супрацоўнік лабараторыі прыкладной біяхіміі Інстытута біяарганічный хіміі НАН Беларусі Настасся Лапко.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.06.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Аб'ядноўваючы навуковыя інтарэсы   / Нікіфарава, Святлана /

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі стварыў навуковае таварыства навучэнцаў для наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння настаўнікаў-прадметнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі і вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоОрганизация науки
Людзі і птушкі - мірныя суседзі   / Нікіфарава, Святлана /

Больш за 20 гадоў развівае свой факультатыў "Зялёная школа" Аляксандр Хандогій, выкладчык БДПУ іям Максіма Танка, настаўнік біялогіі СШ № 196 Мінска. Галоўная ідэя факультатыву - акцэнт на сваіх, родных, мясцовых птушках і жывёлах. Многія выпускнікі настаўніка свае даследаванні не заканчваюць пасля выпуску, шмат хто працуе ў Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па біярэсурсах. Былога вучня Аляксандра Чайкоўскага цяпер будуць рэкамендаваць на пасаду генеральнага дырэктара гэтай установы.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Першы крок у навуку   / Нікіфарава, Святлана /

Сёння юныя эколагі Беларусі заваёўваюць высокія ўзнагароды на конкурсах і алімпіядах, робяць свае адкрыцці і вынаходкі, клапоцяцца пра родную прыроду. Але, бегучы ў школе па прыступках даследчыкаў, старшакласнікі часта не бачаць мосціка ў прафесію вучонага. У Мінску такім мосцікам павінен стаць праект "Першы крок у навуку", які арганізоўваецца Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі сумесна з Нацыянальанй акадэміяц навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоОрганизация науки
Знаёмства для экапартнёрства   / Нікіфарава, Святлана /

У Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прайшоў інфармацыйна-адукацыйны семінар “Экалагічная адукацыя вучняў як аснова ўстойлівага развіцця рэгіёна”. Удзел у ім узялі выкладчыкі прыродазнаўчых навук БДУ і іх студэнты, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама педагогі і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Беларусі. Сустрэча праходзіла па ініцыятыве ЮНЕСКА.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.01.2018
Рубрика: Мероприятия НАННАН БеларусиНаука и общество
Юныя даследчыкі - навуцы   / Нікіфарава, Святлана /

Форум "Юныя даследчыкі - навуцы" прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. У ходзе мерапрыемства прайшла сустрэча юных даследчыказ з вучонымі Інстытута мовазнаўства і культуры НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   23.12.2017
Рубрика: НАН Беларуси
100 ідэй: ад задумы да ўвасаблення   / Нікіфарава, Святлана /

Адной з галоўных падзей Года навукі стаў фінал конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Сімвалічна, што сёлетняе свята навукі і інавацый прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук. Экспертны савет конкурсу вызначыў дзесяць пераможцаў у асноўных намінацыях. У намінацыі “Бія- і нанаіндустрыя” перамог Андрэй Шункевіч (Інстытут фізікаарганічнай хіміі НАН Беларусі), у намінацыі “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць” перамога дасталася Андрэю Глушакову з Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі. Аляксандр Ганчар, Максім Амельяновіч і Мікіта Седляр з Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН сталі лепшымі ў намінацыі “Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка”.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
Школьная навука - для ўсяго свету   / Нікіфарава, Святлана /

Для многіх навучэнцаў агульнаадукацыйных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі Беларусі першай знакавай падзеяй Года навукі стаў Рэспубліканскі конкурс работ (праектаў) біёлага-экалагічнага кірунку. Заключны яго этап прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. У склад журы ўвайшлі і навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Вінаград: ад цыбука да гронкі   / Нікіфарава, Святлана /

Ці ёсць у вас вінаград? Не зараснікі кіслай "ізабэлы", а сапраўдны вінаград - духмяны, салодкі, наліыт сонцам. Каклі і вы хочаце знайсці для яго месца ў сваім садзе і не наламаць дроў, можна прыслухацца да парад вінаградара-аматара Мікалая Сцяпанава. Пачынаць патрэбна з выбару сорта. Мікалай Мікалаевіч самастойна адбіраў самыя устойлівыя сарты, закупаючы іх у апорным пункце Інстытута пладаводства НАН Беларусі па вінаградзе.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.09.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Шоу тэхналогій   / Нікіфарава, Святлана /

У Нацыянальным выставачным комплексе “БелЭкспа” праходзілшў фінал Рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. На выставе традыцыйна шырока была прадстаўлена намінацыя “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі. Вытворчасць”. У дзясятку пераможцаў у гэтай намінацыі ўвайшла распрацоўка Аліны Марышавай, малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі высокіх ціскаў Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.02.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Трапілі ў дзясатачку!   / Нікіфарава, Святлана /

Была вырашана дзесятка лепшых праектаў з пададзеных на конкурс "100 ідэй для Беларусі". Сярод лепшых праектаў распрацоўкі супрацоўнікаў Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі і Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.02.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНАН Беларуси
Умацоўваючы юнацкі тандэм   / Нікіфарава, Святлана /

З нагоды 15-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол на тэму "Перспектыўныя кірункі развіцця Саюзнай дзяржавы: дзіцяча-юнацкая і маладзёжная палітыка". Сярод іншага, абмяркоўвалася ініцывятыва стварэння падручніка па гісторыі Саюзнай дзяржавы з удзелам спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.12.2014
Рубрика: Международное сотрудничествоНаука и общество
Мяняем імідж... кажанам   / Нікіфарава, Святлана /

хоць кажаны маюць крылы і лятаюць, гэта не птушкі. Што не перашкодзіла ўзяць іх пад апеку ў нашай краіне арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", якая арганізавала першы ў Беларусі фестываль "Ноч кажаноў". Аляксей Шпак, галоўны даследчык рукакрылых ў нашай краіне, навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага Цэнтру НАН Беларусі па біярэсурсах, развейвае ўсе міфы пра гэтых звяркоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Захапленне, якое не дае сядзець на месцы   / Нікіфарава, Святлана /

У нацыянальным парку "Белавежская пушча" завяршыўся злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі "Экалогія без межаў". Поспехі моладзі адзначае і Аркадзь Мікалаевіч Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі

Источник: Настаўніцкая газета,   31.07.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Успамінаючы забытае   / Нікіфарава, Святлана /

За апошняе дзесяцігоддзе ў многіх жыхароў нашай краіны ўсё часцей пад асаблівай увагай аказваюцца падзеі Першай сусветнай вайны. Стогадоваму юбілею гэтай падзеі быў прысвечаны і намечаны шэраг мерапрыемстваў па ўсёй краіне, было адзначана на прэс-канферэнцыі з удзелам НАН Беларусі. Сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук міністэрствам адукацыі плануецца Міжнародная канферэнцыя "Першая сусветная вайна ў лёсах Еўропы", таксама дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч праанансавал выхад ў свет манаграфіі "Беларусь у Першай сусветнай вайне. 1914-1918 гады" за аўтарствам супрацоўніка Інстытута гісторыі М.М. Смальянінава

Источник: Настаўніцкая газета,   26.07.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Навінкі ад кулібіных   / Нікіфарава, Святлана /

«Праект «100 ідэй для Беларусі» дапамог стварыць своеасаблівую скарбонку канкрэтных ідэй і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак, - распавядае старшыня цэнтральнага камітэта БРСМ каардынатар праекта «100 ідэй для Беларусі» Юлія Віннік. – У гэтым годзе мы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларускім інавацыйным фондам, АА «БАВІН» у кірунку ўкаранення і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы грантаў і фінансавання праектаў. Зацікаўлены ў фінансаванні маладзёжных праектаў і Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз прадпрымальнікаў і інш».

Источник: Настаўніцкая газета,   24.12.2013
Рубрика: Наука и общество